ANRI Foto†MusicBlog

ОБЕРЕЖНО!!!! МРІЇ ЗБУВАЮТЬСЯ )

Фестиваль Свободи “Be Free-2009″ Ляпіси та Воплі і ЩЕ!

befree 2009

Мабуть багато хто пам”ятає минулий серпень, Львів і участь Тартаків в фесті свободи Be Free-2008 хоча й цього року без Тартаків і не у Львові, та все ж фест відбудеться і відбудеться в Чернігові, отож 22-23 серпня всі мають нагоду дізнатись що ж воно таке свобода ;)

Вызначылася папярэдняя праграма фестывалю Be Free-2009
У ім прымуць удзел 20 гуртоў з чатырох краінаў

Міжнародны фестываль Be Free пройдзе ў Чарнігаве (Украіна) 22-23 жніўня. Арганізатары – Беларуская музычная альтэрнатыва, ініцыятыва “Студфармат” і Еўрапейскае радыё для Беларусі – запрасілі на фестываль 20 маладых і вядомых гуртоў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі.

Мэта фестываля – аб’яднаць лепшыя рок-праекты і публіку суседніх краінаў ідэяй свабоды творчасці і самавыражэння, а таксама прыцягнуць увагу да сучаснай рок-сцэны Беларусі.

Пляцоўкай фестывалю выбрана жывапіснае месца паміж Цэнтральным гарадскім паркам культуры і адпачынку (“Горсад”) і турыстычным комплексам, у які ўваходзяць гатэлі “Брянск”, “Профсоюзная” і “Придеснянская”. Менавіта там, на беразе Дзясны, на працягу двух дзён будуць адбывацца канцэрты пад адкрытым небам. Уваход на фестываль бясплатны, а для публікі з-за межаў гораду недалёка ад сцэны будзе арганізаваная пляцоўка для намётавага мястэчка.

Украіна абраная месцам для сустрэчы музычных ініцыятыў рэгіёну невыпадкова: публіцы з Літвы ці Польшчы для прыезду сюды не спатрэбіцца віза, што дазволіць прыцягнуць да фэсту больш слухачоў, а ў дадатак, Чарнігаў размешчаны блізка да межаў Расіі і Беларусі. Апроч таго, зарганізаваць open-air ва Ўкраіне нашмат прасцей, чым у Беларусі.

Хэдлайнерамі гэтага году будуць гурты “Ляпис Трубецкой” (Беларусь) i “Воплі Відоплясова” (Украiна), да якіх далучацца госці з Польшчы (Zero-85) і Францыі (Vladivostok), а таксама шэраг маладых і вядомых гуртроў з Беларусі – B:N, Zatochka, Tarpach, Partyzon, Pomidor/OFF, LitvinTroll, Imprudence, ULIS і інш (гл. Спіс у Дадатку3).
У бліжэйшы час вызначыцца і поўны спіс украінскіх удзельнікаў фэсту.

Чарнігаў стаў трэцім горадам, дзе праводзіцца Be Free. У мінулыя гады фэст адбываўся ў Луцку і Львове і запрашаў да ўдзелу такія гурты як “Гайдамакі”, “Тартак” (Украина), “Neuro Dubel”, “Крама” (Беларусь), “Metanoia” (Польша), а колькасць наведвальнікаў канцэртаў дасягала 10 тысяч.

Партнёрамі фэсту ва Ўкраіне з’яўляюцца Чарнігаўскі рок-клуб (http://rockclub.cn.ua) і Чарнігаўскі Грамадзянскі камітэт па правах чалавека (http://protection.org.ua). Апроч таго, акцыю ўзяла пад патранат мэрыя г. Чарнігава.

Дадатак 3. Спіс гуртоў – удзельнікаў фэсту (будзе дапоўнены некалькімі ўкраінскімі гуртамі)

22 жніўня, субота
Re1ikt
B:N
ZATOCZKA
Partyzone
Pomidor/OFF
Znich
Vladivostok (Францыя)
Ляпис Трубецкой

23 жніўня, нядзеля
Glofira
Tarpach
Hair Peace Salon
LitvinTroll
Imprudence
Zero-85 (Польшча)
ULIS
Воплi Вiдоплясова (Украіна)

Кантакты арганізатараў:
Сайт фестывалю http://festsvabody.org
LiveJournal http://fest_svabody.livejournal.com
Vkontakte http://vkontakte.ru/club10165314
Myspace http://myspace.com/fest_svabody
e-mail: fest.svabody@gmail.com

Тэлефоны: У Беларусi +375 29 6490888 (Віталь Супрановіч)
Вa Украіне (ад 5 жніўня) + 380 63 789 68 99(Аляксей Лукашэвіч)
+380 95 408 05 60 (Аляксандр Жалязноў)
У Польшчы +48 516 68 88 63 (Марыя Садоўская)
+48 694 716 184 (Слава Корань)

This website uses IntenseDebate comments, but they are not currently loaded because either your browser doesn't support JavaScript, or they didn't load fast enough.

Вставити своїх п’єть ґрецерів

Чат